КОНКУРС ГРАНТАЎ

на правядзенне даследаванняў

у рамках праграмы
Каралеўства Нідэрландаў
«Orange Scholarships»

Пра конкурс

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п. Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.


Канчатковым вынікам даследавання павінна стаць справаздача або артыкул, прызначаны для публікацыі ў навуковым выданні, аб'ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.


Памер гранта складае 2500 еўра, у 2022 годзе будзе размеркавана не больш за 35 грантаў.

Хто можа падаць заяўку

Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка»*. Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.


Мэтавая аўдыторыя — бакалаўры 3-4-га курсаў, магістранты і магістранткі, аспіранты і аспіранткі, выкладчыкі і выкладчыцы, а таксама навуковыя супрацоўнікі і супрацоўніцы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.


На момант падачы заяўкі ментары і ментаркі не абавязкова павінны быць афіцыйна працаўлаштаваныя. Студэнты і студэнты таксама не абавязкова павінны навучацца ў вну у выпадку, калі яны былі адлічаныя па палітычных матывах пасля жніўня 2020 года).

Замена ўдзельнікаў і ўдзельніц даследчай групы падчас працы магчыма ў выключных выпадках пасля ўзгаднення з Офісам.


Заяўкі прымаюцца як ад заяўнікаў і заяўніц, якія знаходзяцца ў Беларусі, так і ад тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну.


*У склад даследчай групы можа ўваходзіць больш за два чалавекі, але агульны памер гранта пры гэтым застаецца нязменным (2500 еўра). У такім выпадку ў заяўку павінен уваходзіць фінансавы план, які паказвае размеркаванне сродкаў паміж удзельнікамі і ўдзельніцамі групы.

Падаючы заяўку, удзельнікі і ўдзельніцы даследчай групы пагаджаюцца з патрабаваннямі Офіса па адукацыі да правядзення навуковых даследаванняў пад яго эгідай:

кіравацца прынцыпамі недыскрымінацыі (па гендарнай, узроставай, моўнай і іншых прыкметах), узаемапаважлівай камунікацыі, павагі разнастайнасці і акадэмічнай сумленнасці;

выконваць запланаваны графік працы;

забяспечыць рэальны ўдзел усіх членаў групы ў даследаванні і прадстаўленні яго вынікаў на выніковым справаздачным мерапрыемстве;

прадставіць вынікі даследавання, якое паспяхова прайшло экспертызу, на выніковым справаздачным мерапрыемстве Офіса ў лютым 2023 года.

Заяўка павінна ўключаць

1) CV студэнта/студэнткі і ментара/ментаркі

2) спіс публікацый


для ментара/ментаркі — абавязкова, для студэнта/студэнткі і аспіранта/аспіранткі — пры наяўнасці
3) графік правядзення і канцэпцыю даследавання

з указаннем роляў суаўтараў і суаўтарак
4) матывацыйны ліст

з інфармацыяй аб факце звальнення/адлічэння па палітычных матывах
Крытэры ацэнкі заяўкі
Заяўкі ацэньваюцца незалежнай экспертнай камісіяй, якая фармуецца Офісам па адукацыі. Кожная заяўка можа набраць 100 балаў па асноўных крытэрыях і 45 балаў па дадатковых.

Асноўныя крытэрыі адбору:

-1-
папярэдні даследчы досвед ментара/ментаркі
да 15 балаў
-2-
актуальнасць заяўленай тэмы ў кантэксце сітуацыі ў Беларусі
да 15 балаў
-3-
метадалагічны апарат даследавання
аб'ект, прадмет, мэта, задачы, абгрунтаванасць меркаваных метадаў даследавання

да 70 балаў

Дадатковыя балы будуць налічаны даследчым групам, у якіх хаця б адзін/адна з заяўнікаў/заяўніц:

-1-
адлічан_а або звольнен_а з ВНУ і навукова-даследчых арганізацый Беларусі па палітычных матывах
да 35 балаў
-2-
валодае замежнымі мовамі, якія дазваляюць выкарыстоўваць у даследаванні замежныя крыніцы
пры ўмове пацверджання, напрыклад, пры наяўнасці публікацый на замежнай мове, сертыфіката моўных курсаў і да таго падобнага

да 5 балаў
-3-
мае публікацыі ў міжнародных цытаваных выданнях

базах дадзеных Scopus, Web of Science

да 5 балаў

У выпадку неабходнасці Офіс пакідае за сабой права запрасіць заяўнікаў і заяўніц на анлайн-гутарку.

Графік праекта
1
1 чэрвеня 2022 года

заканчэнне прыёму заявак

2
14 чэрвеня 2022 года

заяўнікі і заяўніцы праінфармаваныя аб выніках адбору

3
не пазней, чым праз 3 месяцы пасля адабрэння заяўкі

суаўтары і суаўтаркі прадстаўляюць прамежкавую справаздачу, якая змяшчае 50% ад запланаванага даследавання (напрыклад, сабраныя і апрацаваныя дадзеныя ў выпадку інтэрв'ю або палявых даследаванняў, не менш за 50% тэксту ў выпадку тэарэтычнага даследавання і г.д.). Прамежкавая справаздача перадаецца на рэцэнзаванне

4
15 лістапада 2022 года

дэдлайн для прадастаўлення выніковага даследавання Офісу для рэцэнзавання

5
22 студзеня 2023 года

дэдлайн для прадастаўлення фінальнага выніку даследавання

6
люты 2023 года

прадстаўленне вынікаў даследавання на выніковым справаздачным мерапрыемстве

Сума гранта і алгарытм выплат

1000 еўра

для студэнта/студэнткі ці аспіранта/аспіранткі

1500 еўра
для ментара/ментаркі

першы транш

500 і 750 еўра адпаведна— пасля рэцэнзавання і прыняцця Офісам прамежкавай справаздачы

другі транш

астатак — пасля прадстаўлення вынікаў даследаванняў на выніковым мерапрыемстве Офіса ў лютым 2023 г.

Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя, кіруючыся прынцыпамі, закладзенымі ў Агульны рэгламент Еўрапейскага саюза аб абароне персанальных дадзеных (GDPR). Наш прыярытэт — абарона вашых правоў і законных інтарэсаў. Мы надаем павышаную ўвагу забеспячэнню канфідэнцыяльнасці і бяспекі ўдзельнікаў і ўдзельніц конкурсу.

Зваротная сувязь
Калі ў вас засталіся пытанні, запоўніце форму ніжэй
Email
Імя
Тэкст паведамлення